Поиск
Список музеев
Главная > Список музеев > Ветковский район > Дзяржаўная ўстанова культуры “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава” > Выставки
Дзяржаўная ўстанова культуры “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава”
Выставки
Анонс
Архив

Выставы, якія сёння дзейнічаюць у філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава:

 

Выстава "Сад"

Выстава "Сад"– вынік сумеснай дзейнасці гомельскага мастака Аляксандра Лобана і Веткаўскага музея. Аляксандр Лобан – мастак, які спрабуе паказаць не проста вонкавае аблічча наваколля пры дапамозе фарбаў, яго задача – у прамым сэнсе заглыбленне ў нетры прыроды. Туды, адкуль усё бярэцца, з чаго пачынаецца жыццё – у багну. І таму тэхніку для напісання сваіх прац ён назваў ІкеБагна – мастацтва багны, велічнай, таямнічай і дагэтуль неспазнанай.

 

 


Сама тэхніка была вынайдзена мастаком падчас адпачынку: углядваючыся ў зацягнутае раскай возера, ён падумаў, што сама рэчаіснасць часам падобная на палатно. Толькі бяры і малюй! З падручнага  трыснягу і чароту, неяк само сабой, на забагненую гладзь пачалі класціся малюнкі з выявамі прымітыўных чалавечкаў і кветкавыя кампазіцыі, падобныя да ікебана. Тым больш гэтае слова пасавала таму палатну, на якім творца рабіў свае працы – багне. Так падчас шпацыру і нарадзілася мастацтва ікебаны.

 

 

 

 

 

 А пры чым тут сад, спытаеце вы? Менавіта карані дрэў, квецені цягнуцца глыбока пад зямлю, у тую хтанічную прастору якая і нараджае багну.
Другая частка выставы - гэта ручнікі ўнікальнай неглюбскай традыцыі.

 

 

 

 

 

 

 

 Майстрыхі з Неглюбкі сваім умельствам "насаджваць" сады на ручніках здзівілі ўвесь свет. Адзін з самых буйных музеяў свету – Метраполітэн-музей – таксама зацікавіўся калекцыяй неглюбскіх ручнікоў, бо такога цуду ў свеце болей нідзе не засталося. А нашы майстрыхі яшчэ ў 70-80-я гг XX стагоддзя з вялікім майстэрствам і вынаходніцтвам "насаджвалі" сапраўдныя сады на сваіх велічных ручніках. На знакамітых тканых вырабах мы сустракаем і "крывульку", і "жабак" – прадстаўнікоў той самай багны, і "гяргені" там цвітуць, і "козлікі" бегаюць… Адным словам, выстава "Сад" увабрала ў сябе творы розных часоў, розных людзей, але ўсё гэта аб'яднана велічнай думкай пра суладнасць усіх стыхій і прасторы – ад хтанічнай багны да райскага саду.

 

 

 

 

Выстава "Як ты пішаш буквы, так я - узоры…"

 Назву выставе далі словы неглюбскай майстрыхі Настассі Іванаўны Грыньковай. Яна сказала так, калі вучыла ўзорнаму ткацтву "першае пакаленне" навуковых супрацоўнікаў Веткаўскага музея. Мы зноў паказваем ручнікі, на гэты раз толькі бранай тэхнікі ткацтва. Менавіта гэтая тэхніка захавала старажытныя ўзоры-знакі. Многім з іх - больш за чатыры тысячы год. Болей за тое, кампазіцыі арнамента маюць пэўныя паслядоўнасці такіх знакаў-сімвалаў, дзе ацалеў сапраўдны архаічны "сінтаксіс".

 

 

 Мэта выставы - паспрабаваць зноў "прачытаць" гэтыя знакі і самі тканыя "тэксты"! Семантыка (значэнне, сімволіка) арнамента - захапляе, бо дазваляе адправіцца ў падарожжа па часе, у тыя самыя глыбіні тысячагоддзяў. Тады, падчас вялікіх адкрыццяў земляробства, чалавек параўнаўся з багамі, бо пачаў, як і яны, ствараць цуд жыцця: сеяць зерне і  гадаваць ураджай.   Аратай узяў на сябе вялізную і магічную справу: гаварыць з богам-небам і багіняй Маці-Сырой-Зямлёй, прызываючы іх да жыватворнага шлюбу-злучэння,   што адбываецца падчас вясновага дажджу з сонцам і громам. Гаварыць для багоў - пець-гукаць, напрыклад, выклікаючы дождж… Гаварыць для іх - вадзіць карагоды, падчас руху ствараючы крокамі геаметрычныя вялікія фігуры-сімвалы: бачныя небу і чутныя зямлі.  Вось чаму ўсё жыццё нівы літаральна "акружана" кругамі-абрадамі, гэта цыклы-колы на працягу ўсяго года. Гэта адвечная размова, дыялог з багамі.

 

 

 

 І ручнікі - частка такой размовы, бо на іх - таксама геаметрычныя культавыя сімвалы. Крыжы і Ромбы былі формуламі  неба і зямлі, агню і вады, Айца і Маці… Злучэнне крыжоў і ромбаў сімвалізавала шлюб, сяўбу, кожны добры пачатак, дзе зачыналася жыццё: хлеба, жывёлы, чалавека, нават добрай справы ці наогул думкі, твору - усяго, што ствараецца! Цэлыя шэрагі "жаноцкіх" ромбаў з розным "начыннем" і рознымі парасткамі прысвечаны асобным "узростам" жанчыны-зямлі-нівы. Повязь жаноцкага лёсу з зямлёй налічвае тыя ж тысячагоддзі. Такая глыбіня памяці ў традыцыйнай культуры! Таму гэта ж - знакі дзяўчынкі-дзяўчыны-жанчыны-маці-старой… для ўсяго кола жыцця.
Самае цікавае, што спадчына таго часу – ва ўсіх нашых сучасных мовах культуры.

 

 

 

 

 Падчас працы выстаўкі будзе арганізаваны шэраг лекцый і майстар-класаў па семантыцы арнаменту, па сімволіцы тэхналогій ткацтва, па чытанню ручніка як своеасаблівага тэкста, і гэтак далей. Чакаем у госці!

 

 

 

 

 

 

 

Выставка "Вы и нас, трудившихся, не забывайте. Книжная гравюра XVI-XIX вв."

Выставка «Вы и нас, трудившихся, не забывайте. Книжная гравюра XVI-XIX вв.» посвящена декору печатной книги – гравюре. В ее понятие входят как фигурные, так и орнаментальные изображения (заставки, концовки, инициалы).

 

 

 

 

 

 

 

 Гравюра возникает вместе с книгопечатанием. По книгам XVI – XIX вв., представленным на выставке можно проследить ее эволюцию. Если первые печатные книги в XVI в. украшали сами печатники, которых называли мастерами «книжного строения», то в более позднее время (XVII-XVIII вв.) к оформлению книг привлекали известных иконописцев, граверов.

 

 

 

 Ранняя гравюра призвана была украсить книгу. Органично входя в книгу, она составляла с ней единый цельный организм. Ксилография (гравюра на дереве) не воспринималась отдельно от книги. Офорт же (гравюра на меди), которым украшали книги начиная с конца XVII в., изготовлялся отдельно от нее и становился как бы самостоятельным произведением.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 На выставке представлены уникальные издания первых русских и белорусских печатников: Ивана Федорова – львовский «Апостол», 1574 г., Петра Мстиславца – виленское «Евангелие», 1575 г.
В гравюрах П. Мстиславца, выполненных в стиле маньеризма, уже чувствуется дыхание западного барокко.

 

 

Более поздние издания московских, киевских типографий представлены книгами с гравюрами на меди, в которых на смену двухмерного, плоскостного, во многом декоративного изображения приходят трехмерность, объем, свет, иллюзия «почти реальной жизни».

Кроме печатных книг представлена рукопись «Праздники певчие» конца XVII в., для декоративного оформления которой использованы гравированные на меди листы Леонтия Бунина, известнейшего в  XVII в. художника-гравера.

Книги, представленные на выставке, известны в нашей стране в 1–3 экземплярах.

Открытие выставки произойдёт 22 февраля (пятница) в 16.00 в филиале Ветковского музея старообрядчества и белорусских традиций им. Ф.Г. Шклярова в Гомеле (пл. Ленина, 4).

 

Выстава “Жывое рамяство”

Зала “Жывое рамяство” філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый – гэта наша ткацкая майстэрня. Пры ёй дзейнічае клуб “Параскева”, які спрабуе наладзіць паслядоўнае комплекснае вывучэнне традыцый беларускага народнага ткацтва. Усе сустрэчы, якія праводзяцца ў межах клуба “Параскева” складаюцца  з тэарэтычных і практычных заняткаў. Тэарэчытычная частка прадугледжвае знаёмства з гісторыяй развіцця ручнога ткацтва на тэрыторыі Беларусі, з выкарыстаннем тканых рэчаў у хатнім побыце, сямейных і каляндарных абрадах, з семантыкай арнаменту, з рэгіянальнымі асаблівасцямі даматканых рэчаў, развіццём ткацкіх традыцый на сучасны момант, а таксама з мастацка-тэхналагічнымі асаблівасцямі кожнай тэхнікі ткацтва.



 

 

 

 

 

 

 

 

 

История
Коллекции музея
Для посетителей
Для специалистов
Сотрудничество
Контакты
Гомельский областной исполнительный комитет, 2007
Контактная информация
Дизайн и разработка БЕЛТА